Як паведамляецца на сайце Аляксандра Лукашэнкі, цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 23 лютага.
Аляксандар Сяменік вёў так званую «Справу БелТА».
7 жніўня 2018 году ў офісах кампаній Tut.by і БелаПАН правялі ператрусы і затрымалі галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву, рэдактарак парталу Ганну Калтыгіну, Галіну Ўласік і Ганну Ермачонак, карэспандэнта БелаПАН Тацяну Каравянкову, галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну, уласнага карэспандэнта «Нямецкай хвалі» Паўла Быкоўскага і рэдактара сайту газэты «Белорусы и рынок» Аляксея Жукава.
Усе яны па некалькі дзён праседзелі ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Усяго па «справе БелТА» у розных статусах праходзілі каля двух дзясяткаў беларускіх журналістаў. У канцы лістапада 2018 году 14 абвінавачаных вызвалілі ад крымінальнай і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці. Апроч штрафаў, журналісты кампэнсавалі вызначаную шкоду ў розных памерах — ад 3 да 17 тысяч рублёў.
Да суду паводле крымінальнага абвінавачаньня давялі толькі справу Марыны Золатавай. Яна сваёй віны не прызнала, у выніку яе аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. На судовых пасяджэньнях у яе справе сьведкі заяўлялі пра ціск з боку сьледчага Аляксандра Сяменіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Набыў моц прысуд Золатавай у «справе БелТА». Урадавая газэта прыпісала ёй згоду са справядлівасьцю выракуСяргей Гамко тады ачольваў упраўленьне па расьсьледаваньні злачынстваў супраць інфармацыйнай бясьпекі і інтэлектуальнай уласнасьці ў Галоўным сьледчым упраўленьні Сьледчага камітэту — яно займалася расьсьледаваньнем «справы БелТА». Цяпер ён служыць намесьнікам начальніка галоўнага ўпраўленьня лічбавага разьвіцьця папярэдняга сьледзтва Сьледчага камітэту.
Апроч таго, Сяргей Гамко курыраваў расьсьледаваньне крымінальнай справы аб ухіленьні ад падаткаў у асабліва вялікім памеры. Шасьці фігурантам справы інкрымінавалі незаконнае абарачэньне крыптавалюты.
Такі ж ордэн атрымаў і намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Аляксандар Невяроўскі. Вядома, што ён вёў перамовы з Іранам і шмат выказваўся наконт мігранцкага крызісу на мяжы Беларусі і Эўразьвязу, абвінавачваючы заходнія краіны ў «негуманным стаўленьні да мігрантаў». Апроч таго, ён вядзе перамовы аб бясьпецы «саюзнай дзяржавы».
У 2020 годзе Аляксандар Невяроўскі, які тады служыў старшынём горадзенскага аддзелу КДБ, удзельнічаў у перамовах з пратэстоўцамі ў Горадні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні прадстаўнікі пратэстоўцаў ня здолелі дамовіцца з уладамі наконт сваіх патрабаваньняў