Алесь Крот, які быў кіраўніком «Студэнцкай рады», а таксама прадстаўляў моладзевае крыло Беларусі ў ААН, пасьля таго, як выехаў за мяжу, у інтэрвію «Белсату» расказаў пра ператрус і вэрбаваньне з боку КДБ.
Да канца 2023 году актывіст заставаўся ў Беларусі. Увосень да яго прыйшлі сілавікі зь ператрусам і пачалі пагражаць крымінальнай справай за «экстрэмізм». Пасьля ператрусу Алеся завезьлі ў будынак КДБ, дзе пачалі допыт. Перад Кротам паставілі ўльтыматум: ці ў турму, ці супрацоўнічаць з КДБ. Актывіст сказаў, што выбраў другі варыянт, каб мінімізаваць рызыкі.
Супрацоўнікаў КДБ цікавіла магчымасьць удзелу ў розных мерапрыемствах дэмакратычных сілаў за мяжой. Сілавікам была патрэбна інфармацыя аб тым, хто ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія праводзяцца офісам Ціханоўскай, Латушкі, адкуль ідзе фінансаваньне.
З куратарам Крот сустракаўся ў кавярні KFC, перапіску вёў у Telegram. Празь месяц актывісту ўдалося выехаць зь Беларусі і расказаць аб гэтым вэрбаваньні. Цяпер ён у бясьпецы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мастак Кузьміч зноў вяртаўся ў Беларусь. Для эвакуацыі давялося задзейнічаць BySol ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забароняць прадаваць нерухомасьць без прысутнасьці ўласьніка». Спэцслужбы зацікавіліся дзейнасьцю натарыюсаў