Дата дня
23 лютага 1878 году нарадзіўся Казімер Малевіч, вядомы мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.
За спадчыну Казімера Малевіча спрачаецца цэлы шэраг дзяржаў, дасьледчыкі сьмела прылічаюць яго да расейцаў, украінцаў, палякаў. І толькі Беларусь, дзе Казімер зьявіўся на сьвет і абясьсьмерціў сябе першымі «супрэмусамі», «архітэктонамі» ды філязофскімі развагамі, дэманструе сваю памяркоўнасьць. Пра тутэйшасьць Казімера Малевіча сьведчаць і спэцыфічныя адметнасьці роднага краю, адлюстраваныя ў мастацкіх творах рознага часу. У ліку такіх рысаў — выявы бел-чырвона-белага сьцяга і колеравае спалучэньне белага і чырвонага.
Сёньня карціны Казімера Малевіча ацэньваюцца ў дзясяткі мільёнаў даляраў, але сам ён 80 гадоў таму памёр хворым жабраком — фармальна лічыўся кіраўніком «навуковай лябараторыі мастацтва» ў Рускім музэі, а насамрэч аддаваў канцы ў цеснай каморцы вартаўніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карціну Малевіча прадалі за 86 мільёнаў даляраў на аўкцыёне ў Нью-Ёрку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тут адчуваецца ягоны дух». Нашчадкі Казімера Малевіча і Эля Лісіцкага наведалі ВіцебскГэты дзень у гісторыі
1866 — Аўстрыя і Прусія заключылі праскі мір, заклаўшы падмурак фармаваньня Нямеччыны.
1917 — пачатак Лютаўской рэвалюцыі ў Расеі.
1941 — упершыню атрымалі плютоній.
1944 — Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспубліку. Пачалося інтэрнаваньне соцень тысяч чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію.
У гэты дзень нарадзіліся
1808 — Пётар Кірэеўскі, расейскі публіцыст, архэоляг, фальклярыст, славянафіл.
1874 — Канстанцін Пятс, першы прэзыдэнт Эстоніі.
1891— Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнаўца, крытык, пэдагог.
1907 — Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнаўца, грамадзкі дзеяч.
1929 — Алексій II, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.
1931 — Яўген Бабосаў, беларускі філёзаф.
1935 — Яўген Лугін, вайсковец, заснавальнік і кіраўнік Сялянскай партыі, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х гадоў.
1954 — Віктар Юшчанка, прэзыдэнт Украіны (2005–2010).
У памяці
1766 — Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1855 — Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык, астраном і фізык.
1864 — Людвік Зьвяждоўскі, вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.