У лютым стала вядома, што супраць пісьменьніка распачалі крымінальную справу.
Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка расказаў у інтэрвію DW Беларусь, што данос на яго напісаў родны дзед.
«Ён падсеў да тэлевізара і назіраў вельмі доўга, што адбываецца. Паверыў прапагандзе і палічыў, што я здраднік», — расказаў Філіпенка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка атрымаў прэстыжную францускую літаратурную прэмію- У лютым стала вядома, што на пісьменьніка Філіпенку завялі крымінальную справу. Па якім артыкуле — невядома. Паведамлялі, што «яшчэ дзьве іншыя справы ў працэсе завядзеньня».
- Летась 9 лістапада ў кватэры бацькоў Сашы Філіпенкі ў Менску прайшоў ператрус. Сам пісьменьнік зьвязваў рэпрэсіі супраць родных са сваёй палітычнай пазыцыяй.
- Бацьку пісьменьніка Сашы Філіпенкі прысудзілі 13 дзён адміністрацыйнага арышту за рэпост матэрыяла з парталу «Люстэрка», які прызнаны «экстрэмісцкім» у Беларусі.
- 39-гадовы Саша Філіпенка — вядомы беларускі расейскамоўны пісьменьнік, родам зь Менску, жыве ў эміграцыі, ляўрэат літаратурных прэмій, аўтар раманаў «Чырвоны крыж», «Цкаваньне», «Былы сын», «Задумы», «Вяртаньне ў Астрог», «Крэмулятар», апавяданьняў і п’ес. Ягоныя творы перакладзеныя больш як на 10 моваў.
- Ён быў удзельнікам многіх жнівеньскіх пратэставых акцыяў у Менску, таксама ён асудзіў поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.