Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ апублікавала заяву, у якой гаворыцца аб пагаршэньні сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У дакумэнце адзначана, што тыя, хто выказвае нязгоду або выступае за правы чалавека, зазнаюць перасьлед, часта судовы.
«Праваабарончая дзейнасьць можа ўключаць крытыку ўраду і спрыяць дабрабыту любога грамадзтва. Вельмі сумна бачыць, што гэтая праца цяпер крыміналізаваная ў Беларусі», — сказаў дырэктар БДІПЧ Матэо Мэкаччы.
«Многія праваабаронцы, грамадзкія актывісты і звычайныя грамадзяне, якія выказваюць сваю нязгоду, былі асуджаныя, зьняволеныя і перасьледуюцца. Мы яшчэ раз заклікаем улады паважаць правы праваабаронцаў і ўсіх грамадзян, бо пад пагрозай здароўе і нават жыцьцё гэтых грамадзян і іх сем’яў».
З 2020 году дзясяткі праваабаронцаў, незалежныя журналісты і грамадзянскія назіральнікі за выбарамі былі адвольна затрыманыя, некаторыя некалькі разоў, і многія застаюцца ў зьняволеньні ў нечалавечых умовах, без захаваньня права на справядлівы суд. Сотні арганізацый грамадзянскай супольнасьці прымусова закрытыя або самі вырашалі спыніць працу на фоне запалохваньняў, рэйдаў і канфіскацыі маёмасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Група сяброў Беларусі ў АБСЭ выступіла з заявай пра апошнюю хвалю рэпрэсій і заклікала вызваліць палітвязьняўБДІПЧ сур’ёзна занепакоена працягам арыштаў людзей толькі за ўдзел у мірных дэманстрацыях 2020–2021 гадоў або за чытаньне «непажаданых» старонак у сацыяльных сетках, якія крытыкуюць афіцыйную лінію ўладаў.
АБСЭ зноў заклікае вызваліць усіх грамадзян, якіх несправядліва затрымалі.
«Сытуацыя з правамі чалавека прывяла да ўцёкаў тысяч беларусаў у бясьпечныя краіны, у тым ліку многіх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі. Нядаўнія зьмены ў беларускім заканадаўстве азначаюць, што некаторыя могуць быць нават адвольна пазбаўлены грамадзянства ў якасьці пакараньня за дрэнна акрэсьленую „экстрэмісцкую дзейнасьць“, што супярэчыць міжнароднаму праву ў галіне правоў чалавека», — пішуць у заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымлівалі за фота бюлетэняў, разганялі чэргі ля ўчасткаў: сілавікі патрэніраваліся працаваць на выбарах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кабінкі бяз шторак, падарункі выбарнікам, першае затрыманьне, ЦВК кажа пра яўку ў 14,61%: як праходзіць датэрміновае галасаваньне ў Беларусі