Сталі вядомыя месца і час разьвітаньня з палітвязьнем Ігарам Леднікам

Ігар Леднік, архіўнае фота

У чацьвер 22 лютага адбудзецца разьвітаньне з палітвязьнем Ігарам Леднікам, які памёр за кратамі, паведамляе тэлеграм-канал БСДП «Грамада».

Разьвітацца зь Ігарам Леднікам можна будзе 22 лютага з 8-й да 12-й гадзіны па адрасе: горад Барысаў, вул. Нармандыя-Нёман, 22. Адпяваньне пачнецца а 9-й гадзіне.

  • 20 лютага 2024 году ў Менскай раённай лякарні памёр 63-гадовы палітвязень Ігар Леднік. Яго даставілі туды з бабруйскай калёніі, дзе ён адбываў пакараньне. Мэдыкі спрабавалі яго рэанімаваць, але беспасьпяхова. Ігар Леднік меў 2-ю групу інваліднасьці праз хваробу сэрца, а таксама іншыя хранічныя захворваньні. У зьняволеньні стан яго здароўя істотна пагоршыўся, яму зрабілі апэрацыю на страўнікава-кішачным тракце.
  • 25 траўня 2022 году Ігара Ледніка прызналі палітычным зьняволеным.

Your browser doesn’t support HTML5

Пяты палітвязень Ігар Леднік памёр за кратамі. Што вядома