Праект Belarus Outside Sound System выпусьціў альбом, прысьвечаны беларускім палітвязьням
«Гэта — рэліз-рупар, складзены з 13 асабістых сучасных гісторый з Беларусі ў стылях house, ambient, dram’n’bass, disco, trap, somatic techno, future-bass і EDM. У складанцы беларускія электронныя прадусары (-кі) дасьледуюць нацыянальны культурны код», — пішуць стваральнікі.
Праз пагрозу рэпрэсій большасьць музыкаў выдалі свае працы ананімна.
Увесь прыбытак ад дыстрыбуцыі ідзе ў Фонд салідарнасьці BYSOL.
Аўтары праекту Belarus Outside Sound System — беларускі культурны актывіст, арт-мэнэджар, DJ і былы палітвязень Аляксандар Багданаў (Papa Bo Selektah) і былая каманда культурнага цэнтру «Корпус» (Менск, Беларусь). Гэта дабрачынны рух, які гастралюе і падтрымлівае музыкаў у эміграцыі.
Паслухаць альбом можна на некалькіх плятформах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адзін з маіх лепшых сяброў». Што яднае амэрыканскую зорку Тэйлар Сьвіфт зь Беларусьсю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Соўл, джаз, госпэл. Музыкі з Irdorath стварылі новы гурт Olia Shnip Band