Дата дня
130 гадоў назад, 18 лютага 1893 году, нарадзіўся Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец. Расстраляны ў 1938 годзе НКВД.
Your browser doesn’t support HTML5
Дзень у гісторыі
1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся зь Ядвігай, спадкаемніцай польскага каралеўскага трону.
1537 — у Маскве падпісалі мірную дамову, якая скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім.
1952 — Грэцыя і Турэччына ўступілі ў NATO.
2014 — украінскія сілавікі пачалі штурм Майдану.
У гэты дзень нарадзіліся
1893 — Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец.
1922 — Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.
1935 — Сяргей Картэс, беларускі кампазытар.
1944 — Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст, стваральнік музэю «Дудуткі».
1954 — Джон Траволта, амэрыканскі актор, рэжысэр.
У памяці
1546 — Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.
1564 — Мікелянджэлё Буанароці, італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт, прадстаўнік мастацтва эпохі Адраджэньня.
1943 — Антоні Ляшчэвіч, сьвятар, ахвяра нацысцкай расправы.
1967 — Робэрт Опэнгаймэр, амэрыканскі фізык, кіраўнік амэрыканскага атамнага праекту.
1987 — Барыс Кавэрда, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920-х у Заходняй Беларусі, палітэмігрант.
1979 — Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр.
1995 — Заір Азгур, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі.