Беларускі вайсковы чыноўнік напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што абмеркаваў з іранскім госьцем «пытаньні цяперашняга ўзаемадзеяньня, а таксама перамоў у рамках будучых мерапрыемстваў ШАС», піша «Позірк».
Стасункі Беларусі і Ірана значна актывізаваліся летась. У сярэдзіне сакавіка гэтую краіну наведаў Аляксандр Лукашэнка, адбыліся перамовы зь іранскім прэзыдэнтам Эбрахімам Раісі. Была падпісана «дарожная мапа» ўсебаковага супрацоўніцтва на 2023–2026 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 18-гадовага сына Кадырава прызначылі міністрам і ўручылі найвышэйшую ўзнагароду Чачні31 ліпеня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і яго іранскі калега Рэза Ашціані падпісалі мэмарандум аб вайсковым супрацоўніцтве, дэталі якога дагэтуль невядомыя (аналітыкі амэрыканскага Інстытута вывучэньня вайны выказалі здагадку, што яны маглі абмяркоўваць магчымасьць вытворчасьці ў Беларусі іранскіх дронаў-камікадзэ).
17 кастрычніка ў Менску адбыліся перамовы Лукашэнкі з першым віцэ-прэзыдэнтам Ірана Махамадам Махбэрам, які прыбыў у Беларусь на адзін дзень. У лістападзе адбылося першае пасяджэньне сумеснай беларуска-іранскай міжведамаснай камісіі па вайсковым супрацоўніцтве.
Чакаецца, што Раісі наведае Беларусь у 2024 годзе.