Пра гэта паведаміў сьпікер парлямэнта Чачні Магамед Даудаў. Ён жа ўручыў Кадыраву ордэн.
«Ахмат пасьлядоўна займаў пасады старшыні Савета рэгіянальнага аддзяленьня Агульнарасейскага грамадзка-дзяржаўнага руху дзяцей і моладзі „Рух першых“ ЧР, а таксама першага намесьніка міністра ЧР па фізычнай культуры, спорце і маладзёжнай палітыцы», — піша Даудаў.
Сваякі і блізкія Рамзана Кадырава рэгулярна атрымліваюць узнагароды розных узроўняў і пасады ў Чачні. Так, 16 лютага яго старэйшую дачку ўзнагародзілі ордэнам так званай «ДНР». У пачатку лютага сын кіраўніка Чачні, 16-гадовы Адам, атрымаў мэдаль па выніках спаборніцтваў спэцназа UAE SWAT Challenge у Дубаі. Пры гэтым удзелу ў спаборніцтвах ён не прымаў.
За некалькі дзён да гэтага другая дачка Кадырава, 24-гадовая Хадзіжат, была прызначаная першым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі кіраўніка і ўрада Чачні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Харват незаконна трапіў у Беларусь «у пошуках лепшага жыцьця». Але яго дэпартуюць