«У ноч з 14 на 15 лютага ў Лельчыцкім раёне было зафіксавана парушэньне групай грамадзян дзяржаўнай мяжы Беларусі з боку Ўкраіны. У выніку правядзеньня пошукавых мерапрыемстваў асобныя зь іх затрыманыя. У затрыманых былі знойдзены выбуховыя прыстасаваньні і іншыя сродкі паражэньня. Было прынятае рашэньне аб увядзеньні рэжыму контратэрарыстычнай апэрацыі на тэрыторыі Лельчыцкага раёну. Раён быў блякаваны».
Таксама ў паведамленьні КДБ сьцьвярджаецца, што ў прымежнай зоне былі
«затрыманыя ўдзельнікі дывэрсійна-выведнай групы, якая складаецца з грамадзян Украіны, Беларусі і іх памагатых».
Пазьней праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі фатаздымкі «дывэрсантаў», затрыманых на мяжы з Украінай.
Гэта грамадзяне Ўкраіны Сяргей і Павел Кабарчукі (бацька і сын), а таксама грамадзянін Беларусі Віталь Уласюк (1970 году нараджэньня, жыхар Берасьця).
Раней сёньня пра гэта падрабязна расказаў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў пра затрыманьне «дывэрсантаў» і што будзе «да апошняга змагацца за беларускія землі»