У беларускай нацыянальнай кампаніі «Белавія» паведамілі, што ў канцы сакавіка і пачатку красавіка зьявяцца два новыя рэйсы ў Расею.
Як паведамілі на афіцыйным сайце кампаніі, з 22 сакавіка будуць ажыцьцяўляцца прамыя рэйсы з Гомля ў Санкт-Пецярбург, а з трэцяга сакавіка — зь Берасьця ў Маскву.
У Маскву рэйсы будуць па серадах і суботах на самалёце Embraer-175, а ў Санкт-Пецярбург — па аўторках, пятніцах і нядзелях (марку самалётаў не ўдакладняюць).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пачатку году на самалётах, якія ляталі з Расеі ў Менск, адбылося ня менш за 23 інцыдэнты, зьвязаныя зь бясьпекай палётаўАд 2021 году, калі ў аэрапорце Менску прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, над Беларусьсю перасталі лятаць эўрапейскія авіякампаніі, а заходнія краіны закрылі сваё неба для беларускіх самалётаў. Эўракантроль абмежаваў палёты эўрапейскай цывільнай авіяцыі ў паветранай прасторы Беларусі да 2029 году.
Летась у Беларусь вярнуўся турэцкі авіяперавозчык Southwind Airlines, які з 15 сьнежня 2023 году пачаў рэгулярныя штодзённыя рэйсы па маршруце Стамбул — Менск — Стамбул.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці бясьпечна лятаць самалётамі «Белавія» пасьля ўводу санкцый? Расказваюць былыя супрацоўнікі кампаніі