На сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі выйшаў артыкул з вынікамі рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
«У 2023 годзе органамі ЗАГС Беларусі зарэгістравана больш за 65 тысяч актаў аб нараджэньні. Найбольшая колькасьць запісаў актаў аб нараджэньні зьдзейсьнена органамі ЗАГС г. Менску — больш за 14 тысяч актаў, і органамі ЗАГС Берасьцейскай вобласьці — больш за 10,8 тысячы актаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў мінулым годзе органы ЗАГС зарэгістравалі нараджэньне больш як 4 тысяч нованароджаных».
У 2020 годзе ў Беларусі, па дадзеных Мінздароўя, нарадзілася 82 971 дзіця.
У 2019 годзе ў Беларусі нарадзілася 87,8 тысячы дзяцей. Як тады паведамлялася, гэта быў гістарычны мінімум з 1945 году.
Зьвестак пра нараджальнасьць у Беларусі за 2021 і 2022 год у публічнай прасторы знайсьці не ўдалося. Актуальныя лічбы нараджальнасьці і сьмяротнасьці па ўсёй краіне цэнтралізавана не публікуюцца з 2020 году, калі пачаліся пандэмія каранавірусу і палітычны крызіс у краіне.
У Беларусі ў апошнія гады нараджальнасьць штогод зьніжаецца на 10%, заявіла 3 кастрычніка ў этэры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ намесьніца дырэктара РНПЦ «Маці і дзіця» Алена Гашкевіч.
«Мы маем штогод падзеньне нараджальнасьці прыблізна на 10%. І ў 2019-м, і ў 2020-м, і ў 2021-м, і ў 2022-м. І ў 2023-м мы чакаем тыя ж мінус 10%», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асноўны зборнік беларускай статыстыкі за 11 гадоў «пахудзеў» удвая. Расказваем, што і калі адтуль зьнікла ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачалі нараджаць дзяцей беларускі з «дэмаграфічнай ямы». Што гэта значыць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У апошнія гады нараджальнасьць у Беларусі штогод падае на 10%. Сёлета магчымы антырэкорд