Новы суд у Жлобіне за пратэсты на БМЗ
Гомельскі абласны суд пачынае 16 лютага разгляд крымінальнай справы былога работніка Беларускага мэталюргічнага камбінату ў Жлобіне Дзьмітрыя Шчарбіна, якога абвінавачваюць у распальваньні сацыяльнай варожасьці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядае судзьдзя Вадзім Бобыраў, паведамляе «Вясна».
29-гадовага Дзьмітрыя жорстка затрымалі амапаўцы ў кастрычніку 2023 году. Сілавікі абвінавацілі Шчарбіна ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе, якія адбываліся на БМЗ.
Пры гэтым паведамлялася, што Дзьмітрыя ня будуць далей перасьледаваць, бо сілавікі тады заявілі, што «пасьля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дакладнай ацэнкі сваіх дзеяньняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае ня толькі сілавыя мэтады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 лютага: у Лунінцы за «лайкі» арыштавалі 74‑гадовага пэнсіянэра; у Слоніме затрымалі актывіста Алеся МасюкаГанаровую выпускніцу БДУ асудзілі на 5 гадоў калёніі за данаты
У Менскім гарадзкім судзе вынесьлі прысуд 27-гадовай палітзьняволенай Ксеніі Ходыравай, паведамляе «Вясна».
Яе асудзілі за данаты паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 361-2 (фінансаваньне экстрэмісцкага фармаваньня) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаваньне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або збройным канфлікце, ваенных дзеяньнях).
Па справе адбылося тры пасяджэньні, але падрабязнасьці невядомыя. У выніку судзьдзя Сьвятлана Макарэвіч прызначыла палітзьняволенай пяць гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вядома, што Ксенія скончыла факультэт сацыякультурных камунікацый, катэдру культуралёгіі БДУ. Яе адзначылі ў намінацыі «Лепшы выпускнік БДУ-2018», а таксама запрашалі на рэктарскі баль выпускнікоў БДУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 лютага: затрымалі віцебскага блогера Ўсьціновіча, супрацоўніц «МТБанку» і берасьцейца, які вярнуўся з ПольшчыАсуджанага на 2 гады «хіміі» горадзенца зноў судзяць — гэтым разам за атрыманьне замежнай дапамогі
Асуджанага на 2 гады «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады горадзенца Сяргея Маланчука судзяць за парушэньне парадку атрыманьня замежнай дапамогі.
Гэты працэс у раскладзе судоў заўважыў тэлеграм-канал «Право имеют».
Адміністрацыйная справа разглядаецца ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні. У раскладзе суду ў разьдзеле артыкула КаАП указаны дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі № 7, які рэгулюе правілы атрыманьня замежнай бязвыплатнай дапамогі. Суд можа ўгледзець у парушэньні дэкрэту дзеяньні, якія падпадаюць пад адміністрацыйны артыкул аб парушэньні заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе (артыкул 24.15 КаАП).