Гэты дзень у гісторыі
1918 — была абвешчаная незалежная Літоўская Рэспубліка; гэты дзень адзначаецца ў Літве як дзяржаўнае сьвята — Дзень аднаўленьня дзяржаўнасьці.
1925 — пры Інбелкульце заснавалі бібліятэку, цяпер гэта Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
1999 — у Беларусі пачаўся першы пасьля абвяшчэньня незалежнасьці перапіс насельніцтва.
У гэты дзень нарадзіліся
1895 — Францішак Кушаль, беларускі вайсковы і палітычны дзеяч, публіцыст.
1902 — Рыгор Мурашка, беларускі паэт.
1925 — Іван Навуменка, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец, акадэмік Акадэміі навук Беларусі, Народны пісьменнік Беларусі (1995).
1939 — Чэслаў Немэн, музыка і сьпявак, які нарадзіўся ў Беларусі.
У памяці
1665 — Стэфан Чарнецкі, вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай.
1871 — Шаміль, імам, лідэр каўкаскіх горцаў, кіраўнік Паўночна-Каўкаскага імамату.
1905 — Павал Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
1952 — Еўсьцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысэр.
1987 — Залман Гарэлік, беларускі геоляг, арганізатар геалягічнае службы Беларусі.
2012 — Леанід Анцімонаў, беларускі графік, жывапісец і педагог зь Віцебшчыны.