Пракуратура Лідзкага раёну праверыла дзейнасьць ТАА «Вейсма», знайшла парушэньні заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі і запатрабавала прыпыніць дзейнасьць кампаніі. Прадпрыемства, зарэгістраванае ў Лідзе, арганізавала навучаньне дзяцей і падлеткаў паводле праграмаў дадатковай адукацыі, у тым ліку комплексныя заняткі, заняткі ангельскай мовай, мэнтальнай арытмэтыкай, хуткачытаньнем і разьвіцьцём інтэлекту, праграмаваньнем і робататэхнікай.
Кампанія неаднаразова прадстаўляла навучальныя праграмы ва ўпраўленьне адукацыі Лідзкага райвыканкаму на ўзгадненьне.
Празь неадпаведнасьці патрабаваньням заканадаўства праграмы так і не ўзгаднілі, аднак цэнтар усё роўна пачаў іх рэалізацыю, паведамілі ў наглядным ведамстве.
Па выніках праверкі пракуратура вынесла прадпісаньне ў адрас дырэктара ТАА «Вейсма», у якім запатрабавала прыпыніць яго дзейнасьць. Так і было зроблена аж да моманту ўзгадненьня адукацыйных праграм з упраўленьнем адукацыі Лідзкага райвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ангельская без Брытаніі, француская без Парыжа. Настаўнікі расказваюць, як у Беларусі цяпер вывучаюць замежныя мовы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я па-расейску больш не размаўляю». Гісторыі дзяцей, якія пачалі вучыць беларускую мову за мяжой