Сілавікі прыйшлі ў менскую прыватную кінастудыю «Белроскино», якая займаецца вытворчасьцю расейскага прапагандысцкага праекту «Russian Gate». Інфармацыю каналу «Священный Белавуд» пацьвердзілі супрацоўнікі кампаніі і іх знаёмыя.
На студыі затрымалі Паўла Грыцэнку, ён адказваў у кампаніі за фінансавыя пытаньні.
«Таксама арыштавалі некалькіх кіношнікаў і асыстэнтаў масавых сцэнаў па даносе. На аднаго з затрыманых асыстэнтаў па акторах масавых сцэн завялі крымінальную справу», — паведамляе канал.
Супрацоўнікаў кінастудыі затрымалі 15 студзеня. Яны трапілі на Акрэсьціна і ў Жодзіна, дзе ім прысудзілі 14-15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу «Хуліганства». Большасьць зь іх ужо выйшла на волю.
Праект «Russian Gate» здымае сэрыял, у якім адлюстравана крамлёўскае бачаньне актуальных геапалітычных працэсаў. Ён зь мінулага лета здымаецца ў некалькіх краінах. У Беларусі яго вытворчасьцю займалася студыя «Белроскино», якой валодаюць Вольга і Яўген Арандарэвічы. Апошні мае сувязі з сынам Лукашэнкі Віктарам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зрабілі з дапамогай скотчу і таленту». Былыя акторы Купалаўскага тэатру прэзэнтавалі свой першы фільм ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я быў першым польскім журналістам, які зьняў фільм пра Акрэсьціна». Размова з дакумэнталістам Блюзам