Ужо сёньня: Дзень народзінаў Міхася Стральцова

Міхась Стральцоў

Падзеі 14 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

14 лютага 1937 году нарадзіўся Міхась Стральцоў — беларускі пісьменьнік, крытык, перакладчык. Пасьмяротна ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы за кнігу вершаў «Мой сьвеце ясны».

Міхась Стральцоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не любіў «Сказ пра Лысую гару» — 20 нечаканых фактаў пра Міхася Стральцова

Таксама ў гэты дзень

269 — згодна зь легендай, у гэты дзень пакараны сьмерцю за парушэньне загаду імпэратара Клаўдзія аб бясшлюбнасьці для вайскоўцаў хрысьціянскі сьвятар Валянцін. Ён таемна вянчаў закаханых і за гэта быў асуджаны на сьмерць. У 1496 годзе Папа Аляксандар VI абвясьціў сьвятога Валянціна апекуном закаханых.

1834 — у францускім Ліёне пачаўся страйк ткачоў, падчас якога ўпершыню быў узьняты чырвоны сьцяг як сымбаль рэвалюцыйнай барацьбы працоўных.

1876Аляксандар Грэм Бэл запатэнтаваў тэлефон.

1924 — у Вільні пачала выдавацца газэта «Голас беларуса».

1924 — заснаваная кампанія IBM.

Офіс IBM у Чыкага

1928 — у Савецкім Саюзе пачалі ўжываць грыгарыянскі каляндар.

1946 — у лябараторыі балістычных дасьледаваньняў Арміі ЗША запусьцілі першы электронны кампутар ENIAC, так пачалася кампутарная эра ў гісторыі чалавецтва.

1948 — утварылася Згуртаваньне беларусаў у Аўстрыі.

1956 — пачаўся XX зьезд КПСС, дзе прагучаў даклад Мікіты Хрушчова з асуджэньнем культу асобы Сталіна.

ХХ зьезд КПСС

1989 — іранскі рэлігійны правадыр аятала Хамэйні абвясьціў фатву на брытанскага пісьменьніка Салмана Рушдзі за абразу ісламу ў кнізе «Сатанінскія вершы».

2005 — створаны сэрвіс YouTube.

У гэты дзень нарадзіліся

1891 — Павал Корчык, беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1906 — Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.

Мікалай Улашчык. «Даць народу гісторыю». Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Міхась Скобла

1907 — Алесь Звонак, беларускі паэт.

Алесь Звонак

1914 — Павал Масьленікаў, беларускі жывапісец, тэатральны мастак, пэдагог.

У памяці

1984 — Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец.

1989 — Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі нацыянальны дзеяч, у 1971–1982 гадах старшыня Рады БНР.

2014 — Гаўрыла Вашчанка, народны мастак Беларусі.

Гаўрыла Вашчанка