Юлія Чурыловіч з двухгадовым сынам экстранна пакінулі Беларусь. На Юлію завялі крымінальную справу за «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Цяпер яна пачынае жыцьцё ў Літве з нуля.
Сілавікі прыйшлі да 27-гадовай Юліі ў Пінску за яе жартоўнае відэа ў TikTok. А ў Telegram у адпраўленых паведамленьнях міліцыянты знайшлі відэа з калёнай расейскіх танкаў, якое яна паслала Радыё Свабода.
Юлія расказала Свабодзе, чаму вымушаная была ўцякаць за мяжу з малым дзіцем і як уладкоўваецца на чужыне: