«Сумесныя інфармацыйныя кампаніі ў сацыяльных сетках» абмеркавалі 12 лютага ў Маскве прадстаўнікі замежнапалітычных ведамстваў Расеі і Беларусі.
Тэлеграм-канал Міністэрства замежных спраў Беларусі «Глас МИДа» назваў мерапрыемства «міжМЗСаўскімі кансультацыямі па інфармацыйных пытаньнях».
Расейскі бок прадстаўляла група на чале з прэс-сакратаром МЗС Марыяй Захаравай, яе калега Анатоль Глаз узначальваў дэлегацыю Беларусі.
Паведамляецца, што на сустрэчы быў абмеркаваны «шырокі спэктар тэмаў», у тым ліку «функцыянаваньне саюзных СМІ», «тэматыка штучнага інтэлекту», «прасоўваньне турыстычнага патэнцыялу дзьвюх краін».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якім будзе «інфармацыйны гігант» Лукашэнкі і Пуціна, які «ствараюць» з канца 2021 году. Расказваем у ВІДЭА- У студзені 2024 году Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін дамовіліся стварыць мэдыяхолдынг «саюзнай дзяржавы».
- У мэдыяхолдынг «саюзнай дзяржавы» ўвойдуць чатыры СМІ — дзьве штотыднёвыя газэты, штотыднёвы часопіс і тэлеканал, «яны забясьпечаць адзіную скаардынаваную інфармацыйную палітыку», паведаміў міністар лічбавага разьвіцьця, сувязі і масавых камунікацый РФ Максут Шадаеў.