Інфармацыйнае агенцтва «Позірк» прыводзіць гэтыя папярэднія дадзеныя Нацыянальнага банка.
Экспарт тавараў і паслугаў склаў 47,8 млрд даляраў (рост у параўнаньні з 2022 годам на 2,1%); імпарт тавараў і паслугаў склаў 47,3 млрд даляраў (рост на 12,1% у параўнаньні з папярэднім годам).
Дадатнае сальда склала 480,7 млн даляраў — у 9,5 раза менш, чым было па выніках 2022-га (4,5 млрд даляраў).
Зьнешнегандлёвае таварнае абарачэньне летась было на ўзроўні 81,8 млрд даляраў; экспарт тавараў — 39,3 млрд даляраў; імпарт тавараў — 47,7 млрд даляраў; адмоўнае сальда — 2,3 млрд даляраў (у 2022 годзе было дадатнае — 385,1 млн даляраў).
Зьнешнегандлёвы абарот паслуг за 12 месяцаў склаў, паводле дадзеных Нацыянальнага банку, 14,1 млрд даляраў; экспарт паслугаў — 8,5 млрд даляраў; імпарт паслугаў — 5,6 млрд даляраў; дадатнае сальда — 2,8 млрд даляраў.
Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на 2023 год прырост экспарту тавараў і паслугаў павінен быў скласьці 5,5%, аднак фактычна склаў 2,1%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 2023 год адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі таварамі вырасла больш як у 30 разоў- Нацыянальны банк (НББ) і Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат) па-рознаму падлічваюць зьнешнегандлёвы балянс: Нацбанк улічвае фінансавыя патокі экспартэраў і імпартэраў, Белстат — мытную статыстыку. Таму лічбы крыху разыходзяцца.
- Паводле Белстату, замежны гандаль таварамі ў 2023 годзе склаў 83,4 млрд даляраў (НББ — 81,8 млрд даляраў), экспарт твараў дасягнуў, паводле Белстату, 40,1 млрд даляраў (НББ — 39,3 млрд даляраў), імпарт тавараў, паводле Статыстычнага камітэту, склаў 43,2 млрд даляраў (НББ — 47,7 млрд даляраў).
- Адмоўнае сальда ў гандлі таварамі за 2023 год склалася, паводле Белстату, у памеры 3 млрд даляраў, паводле НББ — 2,3 млрд даляраў.