Ізраільскія вайскоўцы правялі журналістаў па 700-метровым тунэлі. Ён пралягае на глыбіні 20 мэтраў пад зямлёй. Непасрэдна пад будынкам штаб-кватэры БАПОР знаходзяцца памяшканьні, у якіх знайшлі сэрвэры і іншую кампутарную тэхніку. Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, гэта быў цэнтар разьведкі ХАМАС. Таксама падземныя службовыя памяшканьні знайшлі пад будынкам разьмешчанай непадалёк школы, якая знаходзіцца ў распараджэньні агенцтва ААН.
Кіраўнік БАПОР Філіпэ Лязарыні ў сацыяльнай сетцы Х заявіў, што ў агенцтве ня ведалі аб тым, што знаходзіцца пад будынкам. Ён удакладніў, што ўсе супрацоўнікі офісу спынілі працу ў будынку 12 кастрычніка мінулага году і з таго часу там не зьяўляліся, таму БАПОР ня можа пракамэнтаваць знаходку. «Паведамленьні СМІ патрабуюць незалежнага расьсьледаваньня, якое немагчыма правесьці ва ўмовах актыўных баявых дзеяньняў», — дадаў Лязарыні.
- UNRWA did not know what is under its headquarters in Gaza.- UNRWA is made aware of reports through the media regarding a tunnel under the UNRWA Headquarters in Gaza.- UNRWA staff left its headquarters in Gaza City on 12 October following the Israeli evacuation orders and as…
— Philippe Lazzarini (@UNLazzarini) February 10, 2024