Па выніках перамоваў ён назваў славацкіх палітыкаў «шчырымі сябрамі Беларусі, якія заўсёды выступаюць у інтарэсах сапраўднага сяброўства паміж народамі і абараняюць нацыянальныя інтарэсы сваіх краін». Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на тэлеграм-канал зьнешнепалітычнага ведамства «Глас МИДа».
Меркаваньнем пра сустрэчу з Дапкюнасам падзяліўся ў сваім тэлеграм-канале віцэ-сьпікер Блага.
Паводле яго слоў, сустрэча была «вельмі сардэчная», бо
«Беларусь — наш сябар, і мы ніколі не забудзем ахвяру гэтага адважнага славянскага народу ў Другой сусьветнай вайне».
«Я зраблю ўсё для далейшага разьвіцьця нашага супрацоўніцтва, мне заўсёды падабалася бываць у гэтай цудоўнай краіне, і я лічу санкцыі супраць Беларусі абсурднымі», — заявіў палітык.
«Мы зробім усё, — дадаў ён, — каб нармалізаваць адносіны як з Расеяй, гэтак і зь Беларусьсю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці ўручыць славацкі амбасадар даверчыя лісты Лукашэнку — камэнтар экспэрткі да выбараў у СлаваччынеЁн паведаміў пра «гістэрыю заходніх лібэралаў» у сувязі з праведзенай сустрэчай, але яна «толькі пацьвярджае, наколькі сучасны лібэралізм ненавідзіць свабоду і збалянсаваныя дэбаты — іх мазгі ўжо цалкам прыцемненыя ўласнай прапагандай».
«У такім мэнтальным спазьме Захад знаходзіўся ў нацысцкай Нямеччыне, калі любая іншая думка была забароненая. Мэта была адзіная. Зьнішчэньне Расеі. Як сёньня», — адзначыў Блага.
30 верасьня летась у Славаччыне прайшлі пазачарговыя парлямэнцкія выбары, на якіх перамагла левацэнтрысцкая партыя «Напрамак — сацыяльная дэмакратыя» на чале з Робэртам Фіца. Ён чацьвёрты раз узначаліў урад краіны. Да гэтага Фіца кіраваў кабінэтам у 2006–2010, 2012–2016 і 2016–2018 гадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства культуры Славаччыны адмяніла забарону на супрацоўніцтва зь Беларусьсю і РасеяйБлага — чалец партыі Фіца. Ён вядомы скандальнымі выказваньнямі, празь якія ягоную старонку ў Фэйсбуку заблякавалі. Прытрымліваецца антызаходніцкіх і антылібэральных поглядаў. У 2020 годзе паліцыя праводзіла расьсьледаваньне з нагоды асобных яго выказваньняў на падставе закону аб забароне адмаўленьня генацыду і злачынстваў супраць чалавечнасьці. Пазьней абвінавачаньні былі зьнятыя.
Удзельнік сустрэчы з Дапкюнасам Данка, будучы ў мінулым скліканьні парлямэнту Славаччыны сьпікерам, у чэрвені 2019 году наведваў Менск і сустракаўся з Лукашэнкам.