4 лютага суд у Армэніі ўзяў Новікава пад варту на 40 дзён для далейшай перадачы ўладам Беларусі пасьля атрыманьня адпаведных дакумэнтаў зь Менску.
Новікаў зьвярнуўся да армянскіх уладаў па атрыманьне палітычнага прытулку.
Праўнік Хэльсынскай асацыяцыі ў Армэніі Араік Папік’ян, які прадстаўляе інтарэсы Новікава, паведаміў Армянскай службе Радыё Свабода, што пакуль армянскі бок не атрымаў належнага набору прававых дакумэнтаў зь Менску на экстрадыцыю.
«Адкрыцьцё крымінальнай справы, прад’яўленьне абвінавачаньня, абраньне меры стрыманьня, абвяшчэньне ў вышук — усе гэтыя працэдуры былі падпісаныя адной асобай — сьледчым», — патлумачыў адвакат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус, якога ў Армэніі арыштавалі на запыт сілавых органаў Беларусі, зьвярнуўся па палітычны прытулакЁн расказаў, што ў апошнія дні камунікаваў з Абʼяднаным пераходным кабінэтам беларускіх дэмсілаў і з прадстаўніцтвам беларускіх дэмсілаў у Брусэлі.
«Яны заявілі, што выступяць у падтрымку Новікава», — сказаў Папікʼян.
На пытаньне, чаму яго падабаронны баіцца вяртацца ў Беларусь, адвакат патлумачыў, што абвінавачаньне ва ўхіленьні ад службы ў войску будзе абцяжаранае іншымі. Паводле Папікʼяна, Новікаў можа атрымаць мякчэйшае пакараньне, калі пагодзіцца пайсьці ваяваць ва Ўкраіне. Інакш, патлумачыў адвакат, Новікаву прыгадаюць, што ён удзельнічаў у пратэстах 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Армэніі арыштаваў на 40 дзён беларуса для яго далейшай перадачы ў Беларусь