У ЗША ідзе выбарчая кампанія. Яна, бясспрэчна, стане падзеяй года. Палітыка ЗША, самай магутнай краіны сьвету, бяз пафасу, уплывае на ўсю плянэту, і нават на Беларусь. Таму на гэтую тэму мы размаўляем зь беларускай з ЗША, Алесяй Сёмухай-Грынбэрг.
Алеся спэцыялістка камунікацыі і маркетынгу ў фінансавай сфэры. Жыве ў Вірджыні, каля Вашынгтону. Яна таксама сябра Рады БНР.
0:00 – пра падкаст
1:39 — што за гады свайго кіраваньня зрабіў Джо Байдэн, каб жыць у ЗША стала больш камфортна і бясьпечна
5:44 — ці звычайныя грамадзяне Амэрыкі адчуваюць вынік ад рэформаў і рашэньня ўлады
9:53 — ці зьменшылася за Байдэна палярызацыя і напружанасьць унутры амэрыканскага грамадзтва
12:04 — за што апанэнты Байдэна найбольш яго крытыкуюць
12:53 — чым сёньня адрозьніваюцца Дэмакрытычная і Рэспубліканская партыі
15:32 — ці праўда, што Рэспубліканска партыя не падтрымлівае Ўкраіну
18:00 — ці можа штосьці зьмяніцца ў канкурэнцыі паміж Байдэнам і Трампам
20:03 — чаму дэмакраты ня могуць вылучыць больш маладога кандыдата
21:50 — ці праўда, што за Трампа галасуюць менш забясьпечаныя амэрыканцы
24:18 — якое рашэньне можа прыняць Вярхоўны суд наконт удзелу Трампа ў выбарах
28:21 — што зьменіць Трамп, калі вернецца ў Белы дом
32:07 — зь якімі прапановамі на новую кадэнцыю ідзе Байдэн
35:28 — чаму прэзыдэнтам ЗША ня мае шанцаў стаць палітык, які не належыць да дзьвюх галоўных партый
37:21 — ці зьбіраюцца ў Амэрыцы мяняць выбарчую сыстэму
42:41 — за каго галасуюць беларусы ЗША
44:31 — ці пагражае ЗША грамадзянская вайна
46:51 — якая зь дзьвюх асноўных амэрыканскіх партый больш прабеларуская
«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.
Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Spotify
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.