Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што ў самалёце Іл-76, які пацярпеў катастрофу ў Расеі над Белгарадам, украінскіх палонных не было.
«Ці былі там нашы палонныя, я вам магу дакладна сказаць: не. Кажу гэта з улікам досьведу, які быў пасьля Тэгерану, і на падставе таго, што адбылася потым. Калі б гэта сапраўды адбылося, то, паверце, колькасьць біялягічнага матэрыялу, загінулых было б столькі, бо, як яны сьцьвярджаюць, там было 65 (палонных), то яны абавязкова гэтым бы скарысталіся і зрабілі відэа. Тое поле было б усё чырвонае ад крыві», — сказаў Аляксей Данілаў у інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Бабель».
У той жа час, паводле яго, Украіна ня мае інфармацыі пра тых сваіх палонных, якіх Расея плянавала перадаць Украіне ў той дзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы гуляюць з жыцьцямі ўкраінскіх палонных». Зяленскі заявіў, што будзе настойваць на міжнародным расьсьледаваньні крушэньня Іл-76Аляксей Данілаў таксама заклікаў журналістаў не сьцьвярджаць, што самалёт Іл-76 зьбілі ўкраінскія вайскоўцы. «Нічога схаваць немагчыма. Давайце пачакаем», — падкрэсьліў ён.
«У іх была падрыхтаваная гэтая гісторыя. Давайце пачакаем, трэба проста пачакаць. Калі б гэта адбылося, то, паверце, Лаўроў (кіраўнік МЗС Расеі. — РС) так бы ў ААН крычаў, і яны б усё гэта паказвалі. Ім няма чаго паказаць, бо калі б гэта адбылося насамрэч, то было б зусім іншая карцінка», — дадаў сакратар РНБА Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Белгарадам упаў расейскі вайскова-транспартны самалёт, на якім нібыта былі палонныя ўкраінскія вайскоўцы24 студзеня над Белгарадам у Расеі ўпаў і потым выбухнуў транспартны самалёт Іл-76, на якім, паводле расейскага Міністэрства абароны, нібыта знаходзіліся 65 палонных украінскіх вайскоўцаў, якіх перавозілі ў Белгарадзкую вобласьць для абмену, 6 чалавек экіпажу самалёта і тры суправаджальнікі.
Ва Ўкраіне пацьвердзілі, што ў той дзень сапраўды плянаваўся абмен палоннымі з Расеяй.
Адразу пасьля інцыдэнту некалькі ўкраінскіх выданьняў, спасылаючыся на свае крыніцы ў Генштабе Ўкраіны, сьцьвярджалі, што на самалёце перавозілі ракеты для комплексу ЗРК С-300 для абстрэлаў Харкаўскай вобласьці і што Іл-76 зьбілі УСУ.
Пазьней выданьні адрэдагавалі навіну, прыбраўшы згадку аб датычнасьці УСУ да падзеньня самалёта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Катастрофа Іл-76 пад Белгарадам: што сьцьвярджаюць Расея, Украіна і на якія пытаньні пакуль няма адказаў