У грузінскім горадзе Руставі ў выніку страляніны на рынку загінулі чатыры чалавекі

Рынак у Руставі, дзе адбылася страляніна

Мужчыну, які страляў, затрымалі на месцы. Яму 35 гадоў.

Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі паведаміла, што ў выніку ранішняй стральбы ў горадзе Руставі на мясцовым рынку загінулі чатыры чалавекі.

Як паведаміла прэсавая служба ведамства, мужчыну, які страляў, затрымалі на месцы. Яму 35 гадоў.

У часе інцыдэнту загінуў дзядзька стралка, а ягоны стрыечны брат атрымаў раненьне.

Аб прычынах стральбы пакуль не паведамляюць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнт, які расстраляў людзей у Празе, у лісьце прызнаўся ў іншых забойствах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страляніна ў амэрыканскім штаце Мэн: прэса паведамляе пра сама меней 22 ахвяры