На мяжы Беларусі з Эўразьвязам чэргі грузавога транспарту з пачатку тыдня вырасьлі на траціну

Перад літоўскай мяжой. Архіўнае фота

У Беларусі абвінавацілі Літву, Латвію і Польшчу ў наўмысным замаруджваньні афармленьня грузавікоў на мяжы.

У Памежным камітэце Беларусі паведамілі, што ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяць больш за 900 грузавікоў.

«Найбольш загружаным застаецца маршрут празь літоўскія Меднікі (Каменны Лог), дзе за дзень у Эўразьвяз прапусьцілі ўсяго 17 % вялікагрузаў ад нормы», — паведамілі ў Памежным камітэце Беларусі.

Паводле беларускіх памежнікаў, праз памежныя пераходы Польшчы (Кукурыкі) і Латвіі (Патэрніекі) у сярэднім за дзень аформілі 58% фур ад нормы.

Нязначныя чэргі легкавога транспарту зафіксавалі на ўезьдзе ў Літву і Польшчу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы заявілі аб неабходнасьці ўзмацніць эфэктыўнасьць сваёй сьцяны на мяжы зь Беларусьсю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы пра закрыцьцё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю: жалезная заслона ўжо ёсьць