Дакумэнт апублікавалі 8 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Размова пра крэдыты, выдадзеныя для рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў і папаўненьня абаротных сродкаў, а таксама для «кампэнсацыі страхавых камісій упаўнаважаных страхавых агенцтваў пры прыцягненьні крэдытаў (пазык) замежных банкаў (нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый) і зьнешніх дзяржаўных пазык (крэдытаў)».
Дзяржаўная падтрымка, згодна з пастановай, будзе аказаная адкрытым акцыянэрным таварыствам
- «Барысаўдрэў»,
- «Івацэвічдрэў»,
- «Сьветлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат»,
- «Кіроўная кампанія холдынгу „Беларускія шпалеры“»
- і РУП «Завод газэтнай паперы».
1 сакавіка 2023 году тагачасны дырэктар канцэрна «Беллеспаперапрам» (аб’ядноўвае прадпрыемствы гэтага сэктару эканомікі) Міхаіл Касько, заявіў, што жыцьцё галіны падзялілася на «да і пасьля ўвядзеньня санкцый ЭЗ». «Да іх увядзеньня рынак быў добры. Пасьля — традыцыйныя рынкі былі страчаныя», — адзначыў ён.
Усю другую палову 2022 года прадпрыемствам канцэрна «давялося перабудоўвацца, шукаць новых спажыўцоў нашай прадукцыі». «Часта гэта было балюча, таму што даводзілася вырашаць пытаньні з лягістыкай, фінансамі, пошукам новых нішаў», — паведаміў Касько. Таму другая палова года для галіны «стала сурʼёзным выклікам».
5 сьнежня 2023 году стала вядома, што санкцыі супраць «Беллеспаперапраму» ўвялі і ЗША.
4 студзеня Касько зьнялі з пасады кіраўніка абʼяднаная. Яго прызначылі паслом у Індыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шукаюць не на тым узроўні». Сьветлагорская актывістка называе вінаватых у сьмерці рабочых на кардонным камбінаце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пінскдрэў» і іншыя беларускія кампаніі абыходзяць санкцыі праз Казахстан і Кіргізстан, — матэрыялы расьсьледаваньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцэрн «Беллеспаперапрам» заявіў, што страціў рынкі праз заходнія санкцыі