У новай рэзалюцыі, прынятай Эўрапейскім парлямэнтам, гаворыцца аб асуджэньні новай хвалі рэпрэсій супраць грамадзян Беларусі, учыненых сілавікамі і спэцслужбамі краіны.
«У студзені 2024 году КДБ правёў рэйды, допыты і затрыманьні супраць больш як 200 чальцоў сем’яў цяперашніх і былых палітвязьняў, а таксама бэнэфіцыяраў ініцыятывы INeedHelpBY па абвінавачаньнях у „экстрэмізьме“; паколькі большасьць зь іх — маці і жонкі палітвязьняў, у тым ліку Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, Тацяна Севярынец, маці Паўла Севярынца, і раней арыштаваная Дар’я Лосік, жонка Ігара Лосіка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджанага на 15 гадоў палітвязьня Ігара Лосіка выклікалі ў аддзел прымусовага выкананьня БаранавічаўАкрамя таго, у рэзалюцыі згадана, што дадатковыя абвінавачаньні выстаўленыя завочна супраць 20 палітолягаў, журналістаў і сацыёлягаў, якія атрымалі назву «аналітыкі Ціханоўскай», ім пагражае канфіскацыя маёмасьці і пазбаўленьне грамадзянства ў выпадку асуджэньня.
Зьняволеныя рэжымам палітвязьні, у тым ліку лідэры палітычных партый Мікалай Казлоў, Рыгор Кастусёў, Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец знаходзяцца ў ізаляцыі, зазнаюць катаваньні, ім адмаўляюць у мэдыцынскай дапамозе і накіроўваюць на прымусовую працу.
Таксама ў рэзалюцыі ўлічаны і маючы адбыцца 25 лютага адзіны дзень галасаваньня, да якіх улады не дапусьцілі апазыцыйныя сілы, прыняўшы летась закон аб палітычных партыях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Завернутыя» перадачы, чуткі пра ПКТ. Што вядома пра знакавых палітвязьняў, зь якімі амаль год няма сувязіАгулам у рэзалюцыі 7 пунктаў, у якіх Эўрапарлямэнт:
- рашуча асуджае нядаўнюю хвалю масавых арыштаў у Беларусі і заклікае нелегітымны рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, асабліва любы гендэрны перасьлед, і нагадвае рэжыму аб яго міжнародных абавязаньнях;
- заклікае да неадкладнага безумоўнага вызваленьня і кампэнсацыі ўсім больш як 1400 палітычным зьняволеным, а таксама членам іх сем’яў і адвольна затрыманым асобам, адначасова аднаўляючы іх у поўных правах;
- паўтарае сваю пазыцыю адносна адсутнасьці празрыстасьці, свабоды і справядлівасьці напярэдадні парлямэнцкіх і мясцовых «выбараў» у Беларусі і заклікае ЭЗ, яго дзяржавы-сябры і міжнародную супольнасьць не прызнаваць вынікі;
- заклікае высокага прадстаўніка і Раду ў адказ увесьці больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку супраць тавараў, зьвязаных з прымусовай працай палітычных зьняволеных, больш жорсткія фінансавыя санкцыі і санкцыі супраць асоб, адказных за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека, у тым ліку сур’ёзныя — службовых асобаў і супрацоўнікаў сілавых структур. Заклікае да далейшага скарачэньня дыпляматычнай прысутнасьці Беларусі ў ЭЗ, працягу падтрымкі ахвяраў рэжыму з дапамогай спэцыяльных інструмэнтаў, якія дазваляюць ім атрымліваць візы і дазволы на жыхарства ў ЭЗ і вырашаць выпадкі адсутнасьці грамадзянства;
- заклікае Камісію і дзяржавы-члены далей падтрымліваць дакумэнтаваньне парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, падтрымліваць аналіз Офісам Вярхоўнага камісара ў правах чалавека (OHCHR) сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і яго ператварэньне ў цалкам незалежны мэханізм расьсьледаваньня, падтрымліваць мандат Спэцыяльнай камісіі ААН дакладчыка аб правах чалавека ў Беларусі і па далейшай адказнасьці праз экстэрытарыяльную і ўнівэрсальную юрысдыкцыю;
- зноў заяўляе аб сваёй салідарнасьці з народам Беларусі і аб падтрымцы яго законных памкненьняў да дэмакратычнай і эўрапейскай будучыні і застаецца адданым нястомнай працы з дэмакратычнымі сіламі, грамадзянскай супольнасьцю і незалежнымі СМІ на карысьць народу Беларусі;
- даручае свайму прэзыдэнту накіраваць гэтую рэзалюцыю ў Раду Эўропы, камісію, віцэ-прэзыдэнту/вярхоўнага прадстаўніку, дзяржавам-чальцам, прадстаўнікам беларускіх дэмакратычных сілаў, беларускім уладам дэ-факта, ААН і АБСЭ.