ГУБАЗіК прыдумаў, як яшчэ зьдзекавацца з затрыманых людзей.
«Пакаяльнае» відэа з жанчынай апублікаваў праўладны тэлеграм-канал, заўважылі праваабаронцы.
Сілавікі сьцьвярджаюць, што затрыманая жанчына ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і пісала паведамленьні ў «экстрэмісцкіх» чатах. Яе прымусілі на камэру пацалаваць дзяржаўны сьцяг Беларусі.
Чырвона-зялёны сьцяг, крыху зьмененую форму сьцяга БССР, прынялі на рэфэрэндуме ў 1995 годзе, які шэраг дэпутатаў і палітычных экспэртаў называюць незаконным. Чырвона-зялёным сьцягам замянілі гістарычны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наш сьцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрвію гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага, якому сёньня споўнілася б 60 год ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму сілавікі прымушаюць зьневажаць бел-чырвона-белы сьцяг? Некалькі прыкладаў і камэнтар псыхоляга