Паводле інфармацыі прэс-службы УУС аблвыканкаму, чацьвёра грамадзян Сырыі, па два — Іраку і Эгіпту і адзін — Альжыру «прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці і ў далейшым будуць дэпартаваныя». У дачыненьні да аднаго зь іх «праводзіцца праверка для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці», паведамляе «Позірк».
Акрамя таго, «да адказнасьці будзе прыцягнуты грамадзянін Беларусі, які прадставіў ім жыльлё».
Паводле інфармацыі горадзенскай міліцыі, летась у краіне было выяўлена 69 нелегальных мігрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такі Такер Карлсан, скандальны амэрыканец, які прыехаў на інтэрвію да ПуцінаЗа мінулыя суткі, 6 лютага, краіны Эўрапейскага Зьвязу зафіксавалі 5 спроб пранікненьня мігрантаў зь Беларусі (суткамі раней — ніводнай), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстыкі пагранічных службаў суседніх дзяржаў ЭЗ.
Пагранічная ахова Польшчы прадухіліла 1 спробу нелегальнага пераходу мяжы зь беларускай тэрыторыі, літоўскае пагранведамства — 4, латвійскае — ніводнай.
З пачатку 2024 году краіны ЭЗ спынілі 118 спроб нелегальнага пранікненьня зь Беларусі (Польшча — 105, Латвія — 5, Літва — 8). Улады краін ЭЗ абвінавачваюць Менск і Маскву ў арганізацыі патоку мігрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбывалася зь сем’ямі дыктатараў і што можа чакаць сям’ю Лукашэнкі пасьля яго адстаўкі