Указ Лукашэнкі падняў тарыфы.
У Беларусі з 1 студзеня падняўся тарыф на звадкаваны газ у балёнах вагой 21 кг. Падаражаньне прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі №41.
Цяпер балён газу вагой 21 кг у межах нормаў спажываньня (5 балёнаў на аднаго чалавека на год) складае 23,35 рубля. Раней ён каштаваў 22,05 рубля. Такім чынам, адбыўся рост на 5,9%.
Калі ж грамадзяніну спатрэбіцца шосты балён за год, за яго давядзецца заплаціць ужо па «эканамічна абгрунтаваным тарыфе», які з 1 студзеня вырас да 58,75 рубля (у 2023 годзе — 55,4 рубля). Рост склаў 6,1%.
Цэны на звадкаваны газ, які адпускаюць для насельніцтва ў малалітражных балёнах, аб’ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг), ня вырасьлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка вызначыў, якія жыльлёва-камунальныя паслугі і на колькі падаражэюць у 2024 годзе