Цяпло вярнулася ў дамы празь некалькі гадзін, якія дзясяткі тысяч чалавек правялі без вады і ацяпленьня.
Парушэньні ў цеплазабесьпячэньні і гарачым водазабесьпячэньні Маскоўскага, Кастрычніцкага, Фрунзэнскага і Цэнтральнага раёнаў Менску зьліквідаваныя, паведаміла прадпрыемства «Менскэнэрга».
Менскія энэргетыкі прынялі ўсе неабходныя захады, каб у самыя кароткія тэрміны аднавіць тэмпэратурны і гідраўлічны рэжым на транзытным трубаправодзе. Раней у 00:40 аварыя на транзытным трубаправодзе адбылася на вуліцы Альшэўскага, пакінуўшы адразу чатыры раёны сталіцы без вады і цяпла.
Цеплазабесьпячэньне ўсіх спажыўцоў менскія энэргетыкі аднавілі а 6-й раніцы.
Тэмпэратурны і гідраўлічны рэжым аднавілі а 7:10.
Гэта ўжо другая буйная аварыя, якая здарылася ў Менску апошнімі днямі. Раней рабочыя пашкодзілі трубу пры будаўніцтве мэтро.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары Хойнікаў тыдзень скардзяцца на брудную ваду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску аднавілі падачу вады ў раёне, дзе раней пры будаўніцтве мэтро пашкодзілі трубу