Дата дня
7 лютага 1891 году памёр Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі літаратар.
Дэбютаваў у друку ў 1856 годзе. Аўтар зборнік паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў». Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане».
Таксама ў гэты дзень
1909 — у Пецярбургу пачалося выданьне культурніцка-асьветніцкага часопісу «Белорусский учитель» на беларускай і расейскай мовах.
1926 — адбыўся першы ўсебеларускі краязнаўчы зьезд.
1943 — пачатак акцыі па ліквідаваньні Слуцкага гета і яго жыхароў падчас Другой сусьветнай вайны.
1992 — пачаўся ўстаноўчы зьезд Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій.
1992— у галяндзкім горадзе Маастрыхце падпісана пагадненьне, якое дало пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.
У гэты дзень нарадзіліся
1546 — Фёдар Еўлашоўскі, аўтар аднаго зь першых узораў старабеларускай мэмуарнай літаратуры — «Дзёньніка».
1812 — Чарльз Дыкенс, ангельскі пісьменьнік, аўтар раманаў «Олівэр Твіст» і «Дэйвід Копэрфілд».
1881 — Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, гісторык літаратуры, публіцыст, перакладчык.
1892 — Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, вязень ГУЛАГу.
1893 — Рыгор Рак, беларускі краязнаўца, у 1938 годзе рэпрэсаваны як сябар «контрарэвалюцыйнай арганізацыі».
У памяці
2018 — Генадзь Гарбук, народны артыст Беларусі. З 1962 году і да самай сьмерці Гарбук працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Партфоліё актора налічвае больш за сотню роляў у тэатры і кіно. Генадзь Гарбук — гэта Васіль у спэктаклі і фільме «Людзі на балоце» паводле Івана Мележа, Сымон у «Раскіданым гнязьдзе» Янкі Купалы, Зёлкін у «Хто сьмяецца апошнім» паводле Кандрата Крапівы і дзясяткі іншых роляў.