Генэральная пракуратура Беларусі паведаміла, што па заяве Берасьцейскага транспартнага пракурора па рашэньні Берасьцейскага абласнога суду друкаваныя выданьні «Апошнія нататкі. Дзёньнікі 1945 году» аўтара Ёзэфа Гёбэльса і «Адольф Гітлер» аўтара Джона Толанда, выдадзеныя расейскімі выдавецтвамі ў 1993 годзе, «прызнаныя судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
У Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які знаходзіцца на сайтах некаторых дзяржаўных органаў, унесены тысячы найменьняў друкаванай прадукцыі, сайтаў і тэлеграм-каналаў, маркі, значкі, CD-дыскі. Сьпіс папаўняецца амаль штодзённа.
Раней «экстрэмісцкімі» прызналі творы клясыка беларускай літаратуры Дунін-Марцінкевіча, некаторыя творы Ўладзімера Арлова, Альгерда Бахарэвіча, Уладзімера Някляева, іншых беларускіх літаратараў, кнігу «Адысея капiтана БНР» гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны ідэоляг менскай улады адказала, ці трэба ў Беларусі блякаваць YouTube і Instagram ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд дапамогі рэпрэсаваным Fund of Belarus Friend LTD прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем»