За апошнія два тыдні ў Латвіі зарэгістравалі 9 выпадкаў гепатыту А, што значна перавышае прагноз на адпаведны пэрыяд, паведамілі парталу Delfi у латвійскім Цэнтры прафіляктыкі і кантролю захворваньняў (SPKC).
Паводле зьвестак SPKC, усе выпадкі гепатыту А зьвязаныя з паездкамі ў іншыя краіны, у тым ліку 6 чалавек заразіліся гепатытам А ў Беларусі, а астатнія — у Марока, Эгіпце і Занзыбары.
Гепатыт А стаў у Латвіі рэдкім інфэкцыйным захворваньнем — у сярэднім за апошнія пяць гадоў у краіне рэгіструецца 22 выпадкі на год (13–37 выпадкаў). Часьцей за ўсё людзі заражаюцца за мяжой. Па меры паляпшэньня санітарна-гігіенічных умоваў цыркуляцыя вірусу гепатыту А ў Латвіі практычна спынілася, аднак з гэтай прычыны значная частка насельніцтва (галоўным чынам дзеці, моладзь і людзі сярэдняга ўзросту) ня маюць імунітэту да гэтай хваробы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра загадкавы гепатыт, які пашыраецца ў сьвецеАпошняя буйная ўспышка гепатыту А ў Латвіі адбылася ў 2008/2009 годзе. Тады за два гады на гепатыт А захварэлі 5107 чалавек, было зарэгістравана 26 сьмерцяў, паведамляе SPKC.
Гепатыт А, таксама вядомы як хвароба Боткіна, гэта вострая вірусная інфэкцыя печані. Крыніцай заражэньня зьяўляецца інфікаваны чалавек — хворы ці той, у каго інфэкцыя працякае бессымптомна.