Замежны гандаль таварамі ў 2023 годзе склаў 83 млрд 424,5 млн даляраў, экспарт дасягнуў 40 млрд 168 млн даляраў, імпарт — 43 млрд 256 млн даляраў.
Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Адмоўнае сальда за 2023 год склалася ў памеры мінус 3 млрд 88 млн даляраў.
Па выніках 2022 году сальда ў замежным гандлі Беларусі таварамі было мінус 99 млн даляраў.
У папярэднія гады гэтае сальда таксама было адмоўным: у 2021 годзе — мінус 1 млрд 798 млн даляраў, у 2020 годзе — мінус 3 млрд 588 млн даляраў, у 2019 годзе — мінус 6 млрд 522 млн даляраў. З пачатку стагодзьдзя самае вялікае адмоўнае сальда было ў 2010 годзе — мінус 9 млрд 600 млн даляраў.