Нягледзячы на тое, што «дынаміка адгрузкі беларускіх тавараў у краіны ЭЗ праз санкцыі запаволілася», прадукцыя канцэрна «Беллегпрам» экспартуецца ў Нямеччыну, Францыю, Бэльгію, заявіла старшыня аб’яднаньня Тацьцяна Лугіна ў эфіры тэлеканала СТБ 4 лютага.
Паводле яе, большая частка прадукцыі лёгкай прамысловасьці экспартуецца ў Расею, Азэрбайджан, Узбэкістан, Таджыкістан – усяго ў 95 краін.
У 2024 годзе ў расейскіх гарадах плянуецца адкрыць 8 крам беларускіх тавараў «Да дому», паведаміла Лугіна. Першую такую краму адкрылі летась у канцы сьнежня ў Екацерынбургу, другую – у Новасібірску.
«Беларускі гандаль будзе кропкава разьвівацца і ў іншых расейскіх гарадах», – сказала Лугіна.
З усіх прадпрыемстваў найбольшую папулярнасьць за мяжой, паводле Лугінай, мае льняное адзеньне «Аршанскага льнокамбіната» і посуд «Добрускага фарфоравага заводу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беллегпрам» абяцае беларускія джынсы з «удобоваримой» тканіны. Саша Варламаў: «Гэта сьмешна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замкнёнае заганнае кола, па якім рухаецца ня толькі вытворчасьць лёну, але і ўся краіна