Як паведамляюць мясцовыя СМІ, кіраўнік Аршанскай раённай міліцыі Сяргей Барвянкоў прыйшоў на працу — і там у яго прыхапіла сэрца. «Люстэрку» гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў мясцовым РАУС.
Палкоўніку Барвянкову было 49 гадоў. Ён усё жыцьцё прапрацаваў у міліцыі. Пачынаў з участковага, потым некаторы час узначальваў талачынскую міліцыю. А некалькі гадоў таму перайшоў у Воршу. Менавіта пад яго кіраўніцтвам тут адбываліся палітычныя рэпрэсіі ў 2020-м і годзе, і пазьней. Тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» публікаваў ягонае фота.
Барвянкоў быў дэпутатам райсавету.
Гэта ня першая заўчасная сьмерць у Аршанскім РАУС. У 2021 годзе ByPol апублікаваў інфармацыю аб тым, што ў сваім службовым кабінэце з табэльнага пісталета застрэліўся 38-гадовы начальнік групы наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі Аршанскага РУУС, падпалкоўнік міліцыі Кавальчук. Пасьля гэтага, як паведамлялася, частка асабовага складу РУУС прайшла гутарку са спэцыялістам-псыхолягам, прысланым у Оршу з УУС Віцебскага аблвыканкаму. Тады ж ByPol ісаў: «Барвянкоў С.К., як і яго падначаленыя, сам працяглы час знаходзіцца ў сапраўднай дэпрэсіі і ў сувязі з такім псыхічным разладам дазваляе сабе зьяўляцца на службе ў стане алькагольнага ап'яненьня». ByPol таксама паведамляў, са спасылкай на свае крыніцы, пра сямейныя сваркі ў сям'і Барвянкова.
Паводле цьверджаньня ByPol, Барвянкова зьвязвала асабістае сяброўства зь міністрам унутраных справаў Іванам Кубраковым.