Колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусь за мінулы год скарацілася з 262,7 тысяч да 252,5 тысяч. Гэта вынікае са зьвестак Белстату, якія ахопліваюць студзень-сьнежань 2023 году.
Пры гэтым нельга сказаць, што чыноўнікам удалося стымуляваць прадпрымальнікаў актыўна адкрываць кампаніі. Колькасьць юрыдычных асоб за год павялічылася ўсяго на 4,09 тысячы.
Найбольш індывідуальных прадпрымальнікаў традыцыйна зарэгістравана ў Менску. Аднак у сталіцы трэці год нібыта з тэхнічных прычынаў не рэгіструюць новых ІП, і іх колькасьць актыўна скарачаецца. За мінулы год — з 74,9 да 68,7 тысячы.
Пры гэтым у Менскай вобласьці, дзе часьцей сталі рэгістравацца тыя, хто ня можа зрабіць гэта ў Менску, таксама ідзе зьніжэньне колькасьці ІП: з 46,4 да менш як 46,2 тысячы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кныровіч: Лукашэнка няграматны ў эканоміцы, яму заліваюць у вушы лухту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мільён для мяне не кішэнныя грошы». Гутарка з Паўлам Падкарытавым пра адабраны маёнтак Падароск і мэцэнацтва