Даты дня
4 лютага 1929 году гарадзіўся Лявон Баразна, мастак, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–70-х гадоў.
Па прафэсіі Лявон быў мастак і мастацтвазнаўца. Ён стварыў шэраг альбомаў, прысьвечаных народнаму адзеньню і беларускім арнамэнтам. Ён, па сутнасьці, заснаваў школу нацыянальнага сцэнічнага касьцюму і “апрануў” дзясяткі фальклёрных ансамбляў. Ягоная кніга “Гравюры Францыска Скарыны” стала надзвычай важкім даробкам у Скарыніяну.
Менавіта Лявон Баразна разам зь Зянонам Пазьняком распачаў змаганьне з заплянаваным уладамі зьнішчэньнем старажытнай менскай вуліцы Няміга. Артыкул у яе абарону сябрам удалося надрукаваць у газэце “Правда”.
4 лютага 1746 году нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.
Таксама ў гэты дзень
1789 — Джорджа Вашынгтона абралі першым прэзыдэнтам ЗША.
1861 — утварыліся Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі, сэпаратысцкая дзяржава, якая праіснавала да 1865 году.
1945 — непадалёк ад Ялты пачала працу канфэрэнцыя кіраўнікоў краін антыгітлераўскай кааліцыі — Франкліна Рузвэльта, Ёсіфа Сталіна і Ўінстана Чэрчыля.
1970 — заснаваны горад Прыпяць, цяпер закінуты з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
2003 — у Менску афіцыйна адчынілася амбасада Палестынскай аўтаноміі.
2004 — пачала працу сацыяльная сетка Facebook.
У гэты дзень нарадзіліся
1494 — Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік.
1808 — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі драматург.
1887 — Фабіян Шантыр, беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзеяч.
1897 — Людвіг Эрхард, нямецкі палітык, «бацька» пасьляваенных эканамічных рэформаў у Нямеччыне.
1934 — Арсень Ліс, беларускі навуковец-фальклярыст, пісьменьнік.
У памяці
1931 — пасьля допыту скончыў жыцьцё самагубствам Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык. Паводле іншай вэрсіі, быў застрэлены супрацоўнікамі ГПУ ў сваім доме.
1978 — памёр Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі.