Навучаньне там будзе праходзіць па спэцыяльнасьцях, як адзначае БТ: «Артылерыйская выведка», «Наземныя сродкі радыёэлектроннай барацьбы, інжынэрна-сапёрная служба, аўтамабільныя падразьдзяленьні. Цяпер ідзе прыём заяў ад студэнтаў, якія з 1 сакавіка пачнуць навучаньне.
Конкурс на ваенную катэдру складае 2,5 чалавека на месца пры наборы 100 чалавек.
Як адзначыў рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта Юрый Раманоўскі, дзякуючы новай катэдры студэнты «становяцца больш канкурэнтаздольнымі». БТ пра мэту адукацыі адзначыла: «Фарміраваньне патрыятызму і вернасьці прысязе».
Студэнты пройдуць таксама страявую, агнявую, тапаграфічную і ваенна-мэдыцынскую падрыхтоўкі. А таксама пазнаёмяцца з мэтадамі хімічнай і біялягічнай аховы.
Летась у Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце прайшла хваля затрыманьняў, пад якую трапіла каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў. «За палітыку» звольнілі 3 выкладчыкаў, яшчэ 6 напісалі заявы «з салідарнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наперадзе вялікая катастрофа». Філіпенка пра крымінальную справу ў Беларусі, арышт бацькі, пашпарт бяз вольных старонак, прэм'еру ў Бэрліне