Пра гэта распавёў начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Дзьмітры Разянкоў на прэс-канфэрэнцыі, піша «Вечерний Гродно».
«Што ў гэтым было дрэннага — законным шляхам прымусіць людзей працаваць, прыносіць карысьць у першую чаргу сабе і сваёй сям’і, а па-другое, — грамадзтву? Каб меліся сродкі да існаваньня. А ня так, як некаторыя цяпер: скраў, выпіў, сеў, скраў, выпіў, сеў. За чатыры гады — пяць судзімасьцяў. І такія выпадкі бываюць», — патлумачыў ён.
Пакуль дакладна не зразумела, у які кодэкс зьбіраюцца ўнесьці артыкул за «дармаедзтва»: у адміністрацыйны ці крымінальны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзянам Беларусі, якія ня плацяць падаткаў, хочуць скараціць сацыяльную падтрымку і мэдычнае абслугоўваньнеЯшчэ ў 2015 годзе МУС Беларусі прапаноўвала ўнесьці ў адміністрацыйны кодэкс артыкул аб дармаедзтве, адзначае выданьне: тады гаворка ішла пра тое, каб штрафаваць паўналетніх працаздольных грамадзян, якія стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі і больш за 6 месяцаў на год ухіляюцца ад выплаты падаткаў, мытаў і іншых плацяжоў. Для злосных ухілістаў прадугледжвалі арышт з прымусовым накіраваньнем на працу.
У часы СССР дармаедзтва было крымінальным злачынствам, якое палягала ў «працяглым пражываньні паўналетняй працаздольнай асобы на непрацоўныя прыбыткі з ухіленьнем ад грамадзка карыснай працы». У БССР дармаедаў судзілі па арт. 204 Крымінальнага кодэксу. Пакараньне паводле гэтага артыкула прадугледжвала пазбаўленьне волі на тэрмін да аднаго года.
Цяпер беларускім заканадаўствам ня вызначана паняцьце «дармаедзтва». Існуе іншае — «не занятыя ў эканоміцы працаздольныя асобы». Гэтыя людзі аплочваюць камунальныя паслугі па поўным кошце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пашырылі пералік паказьнікаў «сацыяльна небясьпечнага становішча» дзяцей. Ён закрануў і «дармаедаў»У так званую «базу дармаедаў» у Беларусі цяпер трапляюць працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, а таксама тыя, хто больш як на 30 дзён зьехаў у любую краіну, акрамя Расеі, Кіргізстану, Армэніі і Казахстану. Іншае выключэньне — выезд на лекаваньне або ў камандзіроўку.
У канцы студзеня чыноўнікі ўнесьлі зьмены ў пастанову аб «дармаедах». Яны закранулі індывідуальных прадпрымальнікаў: каб ня стаць «дармаедам» ім трэба будзе заплаціць падаходны падатак, проста рэгістрацыі ў якасьці ІП — недастаткова.
Таксама, паводле дакумэнту, у дармаеды могуць залічыць беларусак, якія выхоўваюць дзіця 7 гадоў ці трох і больш непаўналетніх дзяцей, а таксама бацькоў дзяцей-інвалідаў, калі яны зьехалі за мяжу на больш за 30 дзён і фактычна не пражываюць у Беларусі. Выключэньне — выезд на лекаваньне ці аздараўленьне.
Ад «дармаедзтва» вызвалілі расьлінаводаў і жывёлаводаў, але займацца жывёлаводзтвам ці расьлінаводзтвам яны павінны на сваім зямельным участку і адсутнічаць у краіне ня больш за 30 дзён за квартал.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусаў, якія не былі ў краіне больш за 30 дзён, уносяць у сьпіс «дармаедаў» для аплаты 100% «камуналкі»