Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Праваабаронцы зьвяртаюць увагу, што раней гэты артыкул для палітычных рэпрэсій не выкарыстоўваўся.
«Гэта адвольны перасьлед людзей, якія не парушылі ніякіх юрыдычных правілаў, а менавіта [ня мелі] незаконнай мэты расходаваньня сродкаў падтрымкі для „ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам“. У дадзеным выпадку гэта зьяўляецца перадумовай для перасьледу», — заявіў праваабаронца Павал Сапелка.
Паводле яго слоў, палітыка Беларусі ў галіне рэгуляваньня замежнай і міжнароднай дапамогі «неаднаразова была прадметам крытычнай ацэнкі праваабаронцаў і міжнародных арганізацый, паколькі яна замахвалася на многія неад’емныя правы і свабоды, напрыклад, на свабоду асацыяцый і свабоду меркаваньняў і іх выказваньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 200 чалавек трапілі пад перасьлед падчас масавага рэйду сілавікоў да сваякоў палітвязьняўДругая частка артыкула 24.15 КаАП цягне за сабой накладаньне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй атрыманай дапамогі, для юрыдычных асоб — штраф да 100% ад атрыманай дапамогі з канфіскацыяй гэтай дапамогі.
23–24 студзеня па Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманьняў сваякоў палітычных заняволеных, былых палітвязьняў і інш. Некаторыя з затрыманьняў зьвязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які 16 студзеня быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Паводле інфармацыі «Вясны», пад перасьлед трапілі больш за 200 чалавек, некалькі дзясяткаў асудзілі па адміністрацыйных справах, на некаторых завялі крымінальныя справы. Папярэдне людзям інкрымінаваныя арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) і арт. 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) КК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы паведамляюць пра прыезды сілавікоў да родных тых, хто зьехаў за мяжу