Маладыя беларускія мастакі ў эміграцыі, чые творы выстаўленыя ў Бэрліне, азіраюцца на пратэсты, якія карэнным чынам зьмянілі іх жыцьцё, і на наступныя гады, адзначае выданьне Reform.by.
У сваёй творчасьці мастакі закранаюць рэпрэсіі ў Беларусі і страх пастаяннага цкаваньня, які не заканчваецца нават у эміграцыі. Яны маюць справу са станам непрыналежнасьці і бясконцымі петлямі бюракратыі, піша Reform.by. Выстава шукае выяўленьня асабістай сытуацыі многіх мастакоў у эміграцыі, якая датычыцца ня толькі беларусаў.
Назва выставы паходзіць ад верша паэткі Вольгі Гапеевай, якая цяпер таксама жыве ў эміграцыі ў Нямеччыне. У сваім эсэ «Абарона паэзіі ў часы пастаяннага выгнаньня» яна зьвяртаецца да паэзіі і мастацтва як да сродкаў свабоднай думкі і супраціву бюракратычнай мове дзяржаў і дыктатарскаму гвалту.
Удзел у выставе бяруць: Аляксандр Адамаў, Разаліна Бусел, Анастасія Пальчукевіч, Васіліса Паляніна, Леся Пчолка, Надзя Саяпіна, Антаніна Слабодчыкава, Варвара Суднік, Аляксей Талстоў.
Куратары выставы– Катарына фон Хагенаў, Уладзімер Грамовіч і Паўліна Альшэўская.
Выстава адкрыецца 2 лютага, у 18:00, у Galerie im Körnerpark, Schierker Str. 8, Бэрлін. Яна будзе працаваць да 29 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвета Бень і Галя Чыкіс прысьвяцілі новую песьню «тым, хто больш не знаходзіць сіл». ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У доме ў Антвэрпэне знайшлі скрадзеныя карціны Шагала і Пікаса коштам 900 тысяч даляраў