Ва Ўкраіне на 13 гадоў зьняволеньня асудзілі ўраджэнку Беларусі. Яна падтрымала анэксію Крыму Расеяй і працавала ў крымскім судзе.
Адзін з раённых судоў Кіева асудзіў на 13 гадоў зьняволеньня грамадзянку Ўкраіны, якая нарадзілася ў Бярозе Берасьцейскай вобласьці, па факце дзяржаўнай здрады.
Крымінальную справу супраць ураджэнкі Беларусі завялі ў 2016 годзе, а вырак вынесьлі толькі цяпер.
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, яна добраахвотна атрымала грамадзянства Расеі і працавала судзьдзёй арбітражнага суду на акупаванай Расеяй тэрыторыі Крыму.
Гэтыя дзеяньні суд кваліфікаваў як «дапамогу дзяржаўным органам Расеі ў правядзеньні падрыўной дзейнасьці супраць Украіны і падаўжэньні акупацыі часткі ўкраінскай тэрыторыі».
Суд прызначыў ёй пакараньне ў выглядзе 13 гадоў пазбаўленьня волі і канфіскацыі ўсёй маёмасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў абвясьціў у вышук беларуску, кіраўніцу створанай акупацыйнай уладай «ЦВК» на Запарожжы. Суд дазволіў яе затрымацьЛетась 21 сьнежня стала вядома, што Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла ў вышук этнічную беларуску, грамадзянку Ўкраіны Галіну Кацюшчанку, якая ачоліла створаную расейскай акупацыйнай уладай так званую «Цэнтральную выбарчую камісію» Запароскай вобласьці і правяла незаконны рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі захопленых расейскай арміяй украінскіх тэрыторый рэгіёну.
Раней ва Ўкраіне завялі яшчэ некалькі крымінальных спраў супраць этнічных беларусаў або ўраджэнцаў Беларусі паводле факту дзяржаўнай здрады або падтрыманьня і дапамогі краіне-агрэсарцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома яшчэ пра адну беларуску, якая добраахвотна перайшла на бок акупацыйных уладаў у Данецкай вобласьці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ўраджэнку Беларусі, дацэнта кіеўскага ВНУ, асудзілі ўмоўна на 1 год пазбаўленьня волі за апраўданьне агрэсіі Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская дыяспара ў пагонах і без. Чым займаюцца беларусы, якія засталіся жыць у захопленым Расеяй Мелітопалі