Нацбанк выключыў зь пераліку банкаўскіх апэрацый, якія можа выконваць нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя, давернае кіраваньне грашыма паводле адмысловай дамовы, а таксама ажыцьцяўленьне фінансаваньня пад саступку грашовага патрабаваньня — фактарынг (гаворка пра паслугу ў адтэрмінаваньні плацяжоў).
Паводле гэтай працэдуры, цяпер выключанай з функцый АРІП, банк або іншая фінансавая арганізацыя за пэўную камісію дапамагае кліентам укладаць грошы — выбіраць варыянты, куды заінвэставаць, як знаходзіць балянс паміж рызыкай і прыбытковасьцю. Сродкі могуць укласьці, да прыкладу, у акцыі замежных кампаній або біржавых фондаў, эўрааблігацыі. Пры гэтым грошы кліента могуць укладвацца як у беларускія каштоўныя паперы, так і ў замежныя.
Таксама Нацбанк дапоўніў двума пунктамі пералік банкаўскіх апэрацый, якія зможа ажыцьцяўляць АРІП:
- прыцягненьне на рахункі грошай юрыдычных асоб;
- адкрыцьцё і вядзеньне банкаўскіх рахункаў арганізацый (у абодвух выпадках — у тым ліку банкаў-рэспандэнтаў).
Што такое АРІП
Сыстэма «Разьлік» — аўтаматызаваная інфармацыйная сьстэма адзінай разьліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у мэтах спрашчэньня прыёму плацяжоў ад фізычных і юрыдычных асоб. У сталую эксплюатацыю сыстэму «Разьлік» увялі ў 2008 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады: Валавы ўнутраны прадукт за 2023 год вырас больш, чым плянавалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што прагназуюць беларускай эканоміцы ўрад і міжнародныя фінансавыя інстытуцыі?