Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў у Менску. Крыніцы @belsat паведамілі, што прыходзяць нават да тых, хто ня ўдзельнічаў у пратэстах 2020 году.
Ім «прапаноўваюць» падпісаць папярэджаньне аб забароне парушэньня грамадзкага парадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 студзеня: палітвязьню прысудзілі 5 гадоў калёніі і штраф за 50$ данатаў і 4 паведамленьні ў ТэлеграмеСупрацоўніка «Нафтану» арыштавалі за «экстрэмісцкую» песьню ў сацсетках
Судзьдзя суду Наваполацку Зінаіда Балаболава 12 сьнежня за разьмяшчэньне нібыта «экстрэмісцкай» песьні ў сацыяльнай сетцы вынесла пастанову аб арышце на 15 дзён работніка ААТ «Нафтан» Яўгена Міхайлоўскага, паведамляе «Вясна».
У судовым пасяджэньні Яўген віну прызнаў і зьвярнуў увагу на тое, што ён сапраўды разьмясьціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» відэаролік Ігара Палынскага з назвай «Sumarok – 2020» і ня ведаў пра тое, што песьня была напісаная пасьля затрыманьняў на адным з нядзельных маршаў.
Таксама ён ня ведаў, што кліп уключылі ў «сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».