Тры амэрыканскія вайскоўцы загінулі і 25 былі параненыя атакай дрона на вайсковую базу ЗША ў Ярданіі, паведамляе BBC.
Цэнтральнае камандаваньне ЗША паведаміла, што напад адбыўся на базу непадалёк ад мяжы з Сырыяй. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сказаў, што напад учынілі радыкальныя групоўкі, якія маюць падтрымку з боку Ірану.
Гэта першы выпадак, калі амэрыканскія вайскоўцы гінуць у гэтым рэгіёне пасьля нападу групоўкі Хамас на Ізраіль 7 кастрычніка мінулага году. (На архіўным фота варонка ад выбуху пасьля іранскага ўдару па амэрыканскай авіябазе ў Іраку ў 2020 годзе)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Скандал у ААН: супрацоўнікаў агенцтва па наданьні дапамогі палестынцам падазраюць ва ўдзеле ў нападзе ХАМАС на Ізраіль